Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Р. Шырмы

Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла была створана ў г. Беластоку, які на той час уваходзіў у БССР, 1 лістапада 1939 г. Рыгорам Раманавічам Шырмам па даручэнні ўраду Беларускай ССР. Гэта быў першы ў заходніх абласцях Беларусі прафесійны музычны калектыў, які спачатку называўся Беларускім ансамблем песні і танца. Танцавальнай групай кіраваў балетмайстар Іван Маркавіч Хвораст (1902–1983), ураджэнец в. Кацёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Першы канцэрт ансамбля адбыўся 23 лютага 1940 г. у Доме Чырвонай арміі ў Беластоку. У чэрвені 1941 г. ансамбль з поспехам выступаў у Маскве.